У Карэліі расійскія сілавікі забілі актывіста з Беларусі — СМІ

Мікалай Аляксееў

Мікалай Аляксееў / сацсеткі

6 сакавіка ў расійскай Карэліі забілі 49-гадовага беларуса Мікалая Аляксеева, паведамляе ASTRA. Паводле папярэдніх звестак, забілі яго супрацоўнікі ФСБ.

Афіцыйная версія расійскага следства сцвярджае, быццам Аляксееў аказаў супраціў пры затрыманні і быў забіты. Затрымаць яго хацелі ў рамках крымінальнай справы аб "падрыхтоўцы да тэракту", якую пачалі на Аляксеева ў той самы дзень. Следства сцвярджае, нібыта ён збіраўся падарваць адміністрацыю ў горадзе Аланец.

Мікалай Аляксееў — удзельнік беларускіх пратэстаў 2020 года, ён публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у сацсетках, пісаў пра парушэнні правоў чалавека ў краіне.

Напрыклад, 25 чэрвеня 2021 года ён пісаў:

"Тое, што адбываецца цяпер у маёй краіне, называецца адным словам — генацыд. Гэта генацыд нашага народа. Нахабная беспардонная хунта на чале з самазванцам, якая падтрымліваецца купкай азвярэлых ўпыроў, сілай захапіла ўладу. Вось ужо амаль год народ Беларусі вядзе супраць іх барацьбу. Шмат у каго апускаюцца рукі, хтосьці яшчэ не да канца ўсвядоміў, што рэпрэсіі закрануць усіх без выключэння. Адседзецца ў баку не атрымаецца. У гэтай улады гвалт узведзены ў ранг асноўнага прынцыпу. І няма ні тармазоў, ні задняга ходу. І я, і мая сям'я ўжо адчулі гэта на сабе. Гэта балюча, гэта страшна, калі раптоўна губляеш усё. Але менавіта цяпер нельга даваць волю страху. Трэба сабраць сябе ў кулак і працягваць змагацца. Таму што перамога за намі, таму што фашызм асуджаны, таму што ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ЖЫВЕ ВЕЧНА! ВЕРЫМ, МОЖА, ПЕРАМОЖАМ!".

У Расіі перыядычна затрымліваюць удзельнікаў беларускіх пратэстаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму. Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіну затрыманні пачалі звязваць з гэтай вайной. У снежні 2023 года беларуса Сяргея Ерамеева затрымалі па падазрэнніў тэрактах на БАМе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі