У "Белдзяржхарчпраме" расказалі, як зарабляюць на прамысловым турызме

Турыстам паказалі цукеркі

Турыстам паказалі цукеркі / bgp.by

У "Белдзяржхарчпраме" расказалі, як зарабляюць на прамысловым турызме. За мінулы год атрыманы даход канцэрна ад гэтай дзейнасці склаў больш за мільён рублёў. На яго прадпрыемствах пабывала 42 тысячы турыстаў, піша "Рэспубліка".

На "Камунарцы" кажуць, што прынялі найбольш турыстаў — больш за 25 тысяч чалавек. Каля тысячы з іх — замежнікі. За грошы яны паўтары гадзіны могуць знаходзіцца на кандытарскай фабрыцы.

Прамысловы турызм у "Белдзяржхарчпраме" развіваецца, нягледзячы на тое, што вытворчасць харчовая, таму існуюць сур'ёзныя абмежаванні па знаходжанні людзей у вытворчых цэхах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі