У Беларусі засталіся чатыры партыі, усе яны праўладныя

У РБ "зачысцілі" ўсе апазіцыйныя партыі

У РБ "зачысцілі" ўсе апазіцыйныя партыі / Еўрарадыё

У Беларусі засталіся чатыры партыі, усе яны праўладныя. Апошняй, 29 кастрычніка, была ліквідаваная Вярхоўным судом апазіцыйная Беларуская партыя левых "Справядлівы свет". Згадка пра яе ўжо знікла з сайта Мінюста. Цяпер там ёсць інфармацыя пра "Белую Русь", "Ліберальна-дэмакратычную" партыю, Рэспубліканскую партыю "працы і справядлівасці" і кампартыю.

Кіраўнік ліквідаванага "Справядлівага свету" Сяргей Калякін нагадвае, што партыя існавала са снежня 1991-га. "Цяпер у Беларусі не засталося палітычных партый, якія маюць адрозны ад дзеючай улады погляд на становішча спраў у краіне і прапануюць грамадству альтэрнатыўныя варыянты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Гэта ненармальная сітуацыя", піша ён у Facebook. Калякін прагназуе, што "ў бліжэйшы час з'явіцца грамадзянская ініцыятыва па стварэнні новай палітычнай партыі, якая будзе выступаць за дэмакратычны і сацыялістыячны шлях развіцця дзяржавы і грамадства". Толькі зарэгістраваць яе, відаць, будзе немагчыма.

"Зачыстка" партыйнага поля ў Беларусі адбывалася на працягу 2023 года. Раней былі ліквідаваныя АГП, КХП-БНФ, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Ліквідавалі і шэраг праўладных партый, якія аказаліся непатрэбныя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў новай сітуацыі. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі