На рамонт КПП каля рэзідэнцый Лукашэнкі выдаткуюць буйную суму

Рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Драздах
Рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Драздах

Інвестыцыйная праграма на 2021 год апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У пераліку аб'ектаў, у якія ўлады плануюць укласціся, знаходзіцца ўсялякае: ад адміністрацыйных будынкаў да сацыяльных аб'ектаў. Але ёсць там і вельмі цікавыя пункты.

У інвестпраграму ўключаны рамонты КПП (кантрольна-прапускных пунктаў) каля рэзідэнцый Лукашэнкі.

Так, на рамонт КПП-1 рэзідэнцыі "Азёрны" (там Лукашэнка жыве часцей за ўсё) выдаткуюць 530 тысяч рублёў. А на КПП-2 выдаткуюць яшчэ 573 тысячы рублёў.

На ремонт КПП около резиденций Лукашенко выделят крупную сумму

Яшчэ 981,5 тысячы рублёў пойдзе на рэканструкцыю КПП ля рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах.

Такім чынам, толькі на рамонт прапускных пунктаў да рэзідэнцый выдаткуюць больш за два мільёны рублёў. Гэта дзве тысячы сярэдніх беларускіх заробкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі