У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за здзекі з жывёлаў

Аб гэтым БЕЛТА расказала член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве Наталля Гуйвік.

"На восеньскай сесіі плануецца разгледзець законапраект, які дапаўняе Крымінальны кодэкс артыкулам 339-1. Ён усталёўвае крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Гэтая норма прапанаваная дэпутатамі Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і Генеральнай пракуратурай", - патлумачыла Наталля Гуйвік.

Новы артыкул КК складаецца з дзвюх частак. Першая частка прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, арышту, папраўчых прац (тэрмінам да аднаго года), штрафу за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых мэтаў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга. Калі аналагічныя дзеянні здзейсненыя паўторна або групай асоб, то пакаранне, адпаведна, будзе больш суровым. Нават да пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі