У Беларусі ўпершыню завялі крымінальную справу за гандаль органамі

У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу за гандаль людзьмі для адбірання органаў і тканак для трансплантацыі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая займалася падборам і вярбоўкай донараў, спыненая беларускімі праваахоўнікамі сумесна з украінскімі калегамі. Ахвяраў зламыснікі шукалі праз інтэрнэт і перапраўлялі за мяжу, дзе праводзіліся незаконныя аперацыі па адбіранні нырак і іх перасадцы заможным рэцыпіентам.

Донары ехалі за мяжу добраахвотна, але ў дачыненні да іх выкарыстоўваліся розныя метады псіхалагічнага і фізічнага ўздзеяння, у тым ліку залежнасць ад пазыкаў. За адабраную нырку кожнаму “добраахвотніку” належала 10 тысяч долараў, праўда, некаторыя пасля аперацыі атрымлівалі толькі частку сумы. Астатнія грошы ім трэба было адпрацаваць, завербаваўшы новых ахвяраў.

Крымінальную справу завялі на грамадзяніна Ізраілю, ураджэнца Беларусі, які з’ехаў у 1991 годзе. Таксама пад гэтую справу пайшлі два ягоных саўдзельніка. Яны абодва грамадзяне Ўкраіны, якія ў свой час былі донарамі, а потым увайшлі ў склад злачыннай групы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі