Вы тут

У Беларусі супраць Каардынацыйнай рады распачалі крымінальную справу

Прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады / babariko.vision

У Беларусі супраць Каардынацыйнай рады, створанай з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай, распачалі крымінальную справу. Генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што яе дзейнасць была накіравана "на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 361 КК). Сцвярджаецца, што гэтая структура мела на мэце "нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Раней у гэтым раду абвінаваціў Аляксандр Лукашэнка.

Справу да вытворчасці прыняло Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэта.

Напярэдадні ўдзельнікі Каардынацыйнай рады абралі прэзідыум, прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прызнаць выбары несапраўднымі. Таксама яны спрабавалі скантактавацца з Адміністрацыяй прэзідэнта. Як вядома, Каардынацыйная рада была створана для "трансферу ўлады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.