У Беларусі паскорылася інфляцыя — ЕАБР

За год прыкметна выраслі цэны на прадукты харчавання

За год прыкметна выраслі цэны на прадукты харчавання / sputnik.by

Паказчык гадавой інфляцыі ў Беларусі зноў дэманструе рост. Калі ў жніўні рост (у параўнанні са жніўнем 2022-га) склаў 2,3%, у верасні (да верасня 2022-га) — 2%, то ў кастрычніку гэты паказчык выйшаў на ўзровень 3,7% год да года. На гэта звярнулі ўвагу эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

У банку нагадваюць, што ў мінулым кастрычніку ў Беларусі была зафіксаваная дэфляцыя (у 1%), гэта і паўплывала на кастрычніцкі паказчык інфляцыі сёлета.  

Прыкметна падаражэлі харчовыя тавары — за год на 4,3%, калі параўноўваць цяперашнія цэны з кастрычнікам 2022-га года. У верасні гэты паказчык быў 2,4%. "Таксама істотны ўнёсак у прырост інфляцыі (1.9 п.п.) фармуе рост цэн на паслугі, які склаў 7,9% г/г у кастрычніку", — адзначаюць у банку. У верасні гэты паказчык быў ніжэйшы — 7, 6% г/г. Акрамя таго, замарудзілася зніжэнне цэн на нехарчовыя тавары. У параўнанні з мінулым кастрычнікам яны патаннелі на 0,3%, А ў верасні гэты паказчык быў 2,3% г/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі