Вы тут

У Беларусі падаражэе цукар

Падаражанне на 30% / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі падаражэе цукар. Адпускныя кошты падвышаюцца на 60 капеек за 1 кг, паведамляе "Белдзяржхарчпрам". То бок, цукар падаражэе на 30%.

"Гэта прэвентыўная мера з улікам існуючай кан'юнктуры рынку, — тлумачыць старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў. — На фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расійскай Федэрацыяй эксперты прагназуюць магчымасць масавага вывазу цукру за межы Беларусі".

Перакладаем на чалавечую мову: і на беларусаў, і на расіян цукру ў Беларусі не хопіць. А наперадзе лета, сезон закатак. Таму, каб збіць попыт... няхай цэны ўзлятаюць.

Па словах Жыдкова, калі ў студзені-сакавіку 2021 года на душу насельніцтва прадавалася 1-1,5 пачкі цукру ў месяц, то ў сакавіку на аднаго чалавека з паліц крамы сыходзіла ўжо каля 3 кг цукру. "І гэта мы бярэм у разлік не толькі дарослае насельніцтва, але і дзяцей самага ранняга ўзросту", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.