У Беларусі не плануюць змяняць прызыўны ўзрост у войска

Прызыўнікі, ілюстрацыйнае фота

Прызыўнікі, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

У Беларусі не плануюць мяняць граніцы прызыўнога ўзросту. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржаўнай газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў Андрэй Мурашоў, кансультант аддзела прызыву на ваенную службу галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі.

"Прызыўны ўзрост, вызначаны законам, — ад 18 да 27 гадоў, таксама застаецца нязменным, і мы лічым яго найбольш аптымальным. Ісці па шляху, дапусцім, нашых суседніх дзяржаў, якія змяняюць альбо ніжнюю, альбо верхнюю планку прызыўнога ўзросту, мы пакуль не плануем", — заявіў Мурашоў.

Таксама ў Беларусі не плануюць абвяшчаць прызыў дзяўчат на тэрміновую службу, хаця такія прапановы ў Мінабароны неаднаразова паступалі. "Але на сёння па аб'ектыўных прычынах мы не лічым гэта мэтазгодным, і ў цяперашні час няма неабходнасці ў гэтым", — сказаў кансультант Генштаба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі