У Беларусі найбольш карупцыянераў на Магілёўшчыне, найменш - на Брэстчыне

Амаль палова беларусаў лічаць, што карупцыя і разбазарванне дзяржаўных сродкаў і маёмасці з'яўляецца галоўным тормазам для паспяховага развіцця краіны. Пра гэта сведчаць вынікі жнівеньскага апытання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам "Зеркало-Инфо". Амаль 46% рэспандэнтаў менавіта ў гэтым бачаць галоўную пагрозу эканамічнаму развіццю Беларусі. Больш за 35% апытаных лічаць, што перашкодай з'яўляюцца чыноўнікі, а 27,5% мяркуюць, што людзі "самі развучыліся працаваць".

Паводле апытання, самай карумпаванай вобласцю з'яўляецца Магілёўская. 57% жыхароў рэгіёну абвінавачваюць карупцыянераў у тармажэнні эканамічнага развіцця краіны. Найменш незадаволеных чыноўнікамі ў Брэсцкай вобласці - 29%, паведамляе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі