У Беларусі хочуць зрабіць новае свята — Дзень народнага адзінства

У Беларусі хочуць зрабіць новае свята — Дзень народнага адзінства

Беларускі ўрад зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, перадае БЕЛТА. 

У спісе мерапрыемстваў — ажно 106 пунктаў. Сярод іх ёсць, напрыклад, аўтамотавелапрабег, прысвечаны Году народнага адзінства. Таксама плануецца прызначыць новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэтае пытанне мяркуецца прапрацаваць да 1 сакавіка. 

Акрамя таго будзе падрыхтаваны праект закона, накіраванага на супрацьдзеянне рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Паведамляецца і пра іншыя планы ўлады па выдаткоўванні бюджэтных грошай. Гэта, напрыклад, стварэнне інфармрэсурсу "Народная згода" і Telegram-канала, прысвечанага Году народнага адзінства, сацыялагічныя даследаванні "Народнае адзінства як фактар умацавання беларускай дзяржавы". 

Прапануецца правесці таксама Усебеларускую малітву "За Беларусь!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі