У Беларусі дапоўнілі спіс атрымальнікаў бясплатных лекаў

У Беларусі дапоўнілі спіс атрымальнікаў бясплатных лекаў

У Беларусі дапоўнілі спіс атрымальнікаў бясплатных лекаў. Адпаведную пастанову (№ 152 ад 11 сакавіка) прыняў Савет міністраў. Ёй дапоўнены пералік захворванняў, пры якіх грамадзяне маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі па рэцэптах урачоў пры амбулаторным лячэнні. Былі даданыя лёгачная гіпертэнзія, аўтаімунны гепатыт, першасны склеразіруючы халангіт, першасныя імунадэфіцыты.

Таксама згаданай урадавай пастановай здымаюцца ўзроставыя абмежаванні для пацыентаў з булезным эпідэрмолізам для атрымання лекаў (на льготных умовах) для апрацоўкі паверхні ранаў і перавязачных матэрыялаў. Дагэтуль падобныя льготы мелі толькі дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.

У дакуменце, які пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання, нарматыўна замацаваная магчымасць афармлення рэцэптаў у электронным выглядзе.

У Беларусі дапоўнілі спіс атрымальнікаў бясплатных лекаў
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі