У Баварыі затрымалі экстрыміста, які параніў чацвярых паліцэйскіх

У Баварыі затрымалі экстрыміста, які параніў чацвярых паліцэйскіх

Чацвёра паліцэйскіх атрымалі цяжкія раненні ў выніку перастрэлкі ў камуне Георгенсгюнд у Баварыі. Інцыдэнт адбыўся, калі праваахоўнікі спрабавалі забраць зброю ў 49-гадовага мужчыны. Той адмовіўся падпарадкавацца і пачаў страляць.

Паведамляецца, што стралок затрыманы. У перастрэлцы ён атрымаў лёгкія раненні.

Мужчына з'яўляецца прыхільнікам нямецкай праваэкстрымісцкай групоўкі, сябры якой называюць сябе рэйхсбюргерамі ― "грамадзянамі Рэйха". Адным з пунктаў праграмы радыкалаў з'яўляецца непрызнанне сучаснай Германіі дзяржавай ― яны настойваюць на аднаўленні краіны ў межах 1937 года.

Затрыманы зламыснік захоўваў дома больш за 30 асобнікаў зброі для палявання. Аднак раней яго паляўнічая ліцэнзія была ануляваная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі