У Бабруйску журналіст затрыманы за відэа, у якім прамільгнула свастыка

Уладзімір Рэпік і фрагмент відэа, за якое яго затрымалі / Еўрарадыё
Уладзімір Рэпік і фрагмент відэа, за якое яго затрымалі / Еўрарадыё

У Бабруйску раніцай 9 траўня затрыманы вядомы мясцовы журналіст Уладзімір Рэпік. Прэтэнзіі да яго ў міліцыі з'явіліся праз відэа, апублікаванае ў "ВКонтакте" 7 месяцаў таму.

"Там некалькі хлопцаў збіваюць нацыста у майцы са свастыкай, працягласць роліка — прыкладна 25 секунд", — распавёў журналіст. У працэсе затрымання ён паспеў звязацца з калегамі. Рэпік паведаміў, што супраць яго распачатая адміністрацыйная вытворчасць па артыкуле 19.10 КаАП — за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі.

На дадзены момант відэаролік (на самай справе яго працягласць — усяго каля 1 секунды) усё яшчэ можна знайсці на старонцы журналіста ў "ВКонтакте".

Згодна з дзейным з беларускім заканадаўствам, пад гэты артыкул можа трапіць любая выява нацысцкай сімволікі. Нават прадстаўленне яе ў негатыўным святле. Напрыклад, папулярны стыкер, на якім свастыку апускаюць у сметніцу.

Караюць і за карцінкі, на якіх свастыка служыць для стварэння асацыяцый паміж фашыстамі і дзейнымі беларускімі ўладамі. Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок адседзеў 10 сутак за плакат дызайнера Уладзіміра Цэслера, на якім намаляваная чырвона-зялёная свастыка, у цэнтры якой — дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Па словах Уладзіміра Рэпіка, пры затрыманні міліцыя паводзіла сябе карэктна. Яму дазволілі ўзяць з сабой неабходную вопратку, сродкі гігіены, медыкаменты (у тым ліку — лекі ад дыябету), сёе-тое з ежы. Ператрус у яго кватэры не праводзіўся.

Са слоў участковага міліцыянта, судзіць Уладзіміра Рэпіка будуць 10 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі