Вы тут

У Бабруйску галадоўшчыкаў перавялі ў карцар праз “бруд у камеры”

Бобруйский ИВС / babruysk.by

Шасцёх затрыманых, якія ў Бабруйскім ІЧУ трымалі галадоўку, памясцілі ў карцар з-за “антысанітарыю”. Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца з Бабруйска Галіна Смірнова.    

“Яны працягваюць знаходзіцца ў карцары. Прычыны дакладна не вядомыя. Дзяжурны сваякам сказаў, што нібыта адмовіліся прыбіраць памяшканне”, — кажа Смірнова. 

Па словах супрацоўнікаў ІЧУ, затрыманыя днямі прыпынілі галадоўку. Праваабаронца пацвердзіла, што пазаўчора ў сваякоў прынялі ежу ў перадачках:

“Дзяжурны кажа, што ядуць, але такое скудное пакуль, бо яны доўга галадалі — амаль з пачатку затрымання — і яшчэ нельга пачынаць есці ўсё. Рэкамендавалі не несці мясное. Пазаўчора перадалі сушкі, печыва, сухары — такое вось. Спадзяемся, што не хлусяць [супрацоўнікі ІЧУ], бо ім [затрыманым] яшчэ доўга сядзець”.    

Першым галадоўку 27 сакавіка абвясціў Іван Манько, асуджаны на 30 дзён. На такіж тэрмін асудзілі і Уладзіміра Міхалапа.

Па 20 сутак арышту атрымалі інвалід 3-й групы з хваробай Паркінсона Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч. 15 сутак павінен правесці за кратамі Павел Кабанчук, якога затрымалі за герб "Пагоня" на машыне. Столькі ж атрымаў Сяргей Мардушкоў, які на Дзень Волі вывесіў на гаўбцы бел-чырвона-белы сцяг. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.