ТАСС: падчас пажару ў хостэле ў Маскве загінулі двое беларусаў

ТАСС: падчас пажару ў хостэле ў Маскве загінулі двое беларусаў

Падчас пажару ў хостэле на паўднёвым захадзе Масквы загінулі двое грамадзян Беларусі. ТАСС падкрэслівае, што гэта папярэдняя інфармацыя. Адзін чалавек памёр на месцы пажару, іншы — у машыне хуткай дапамогі.

Вядома, што ўзгаранне пачалося на чацвёртым паверсе 5-павярховага хостэла па вуліцы Наватараў. З будынка эвакуявалі каля 900 чалавек. Узгаранне, якое ахапіла 15 квадратных метраў, ужо ліквідавалі. Некалькі чалавек было выратавана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі