Сёння беларусы змогуць убачыць паўценявое месяцовае зацьменне

Сёння беларусы змогуць убачыць паўценявое месяцовае зацьменне

У пятніцу, 10 студзеня, беларусы змогуць убачыць паўценявое месяцовае зацьменне. Яно працягнецца 4 гадзіны 4 хвіліны. Зацьменне пачнецца ў 20:08 па беларускім часе, яго пік прыпадзе на 22:10. Месяц выйдзе з паўценю ў 00:12 у суботу, 11 студзеня.

Знаходзячыся ў фазе поўні, Месяц перасячэ зямны паўцень. Гэтую астранамічную з'яву можна будзе назіраць з любой часткі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі