Лідар вулічных мастакоў Алег Ларычаў затрыманы, яго будуць судзіць

Лідар вулічных мастакоў Алег Ларычаў затрыманы, яго будуць судзіць

Паплечнікі каардынатара суполкі вулічных мастакоў Signal project Алега Ларычава паведамілі пра яго знікненне. Прыкладна а 1-й гадзіне ўночы на 27 красавіка Ларычаў выйшаў з кругласуткавай піцэрыі ў раёне станцыі метро "Інстытут культуры". Разам з ім быў незалежны аналітык Сяргей Чалы. Сябры развіталіся, і з таго часу Ларычава ніхто не бачыў.

Тэлефон актывіста недасяжны. Свой профіль "ВКонтакте" ён праглядаў апошні раз удзень 26 красавіка.

У пятніцу стала вядома, што Ларычаў затрыманы, у пятніцу яго будуць судзіць за "дробнае хуліганства". Працэс пачнецца ў 16.00 ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы (суддзя — Вікторыя Шабуня). Як даведалася Еўрарадыё, Ларычава пачалі судзіць яшчэ ў чацвер, але суддзя запатрабавала дадатковыя матэрыялы па справе.

Суполка Ларычава Street art першай паведамляе пра вострыя графіці на сацыяльную тэматыку, якія другі месяц з'яўляюцца на мінскіх сценах. Героямі невядомых мастакоў сталі колішняя міністр працы Марыянна Шчоткіна, колішні прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч (яго выявілі ў форме НКУС, якую ён апрануў на Парад Перамогі), кіраўнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба, міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Побач з партрэтамі чыноўнікаў змешчаныя іх выказванні: Шчоткіна "прыдумала падатак на дармаедства", а Давыдзька "прапануе забараніць каментары ў інтэрнэце".

Звычайна графіці трымаюцца на сценах па некалькі гадзінаў, пасля іх змываюць камунальнікі.

4 красавіка двое невядомых моцна збілі Алега Ларычава ў пад'ездзе шматкватэрнага дома, дзе ён жыве. "Для мяне асабіста гэты напад застаецца загадкай. Спрабую зразумець — і не магу зразумець, — сказаў тады Ларычаў у інтэрв'ю Еўрарадыё. — Але я асабіста збіраюся рабіць больш. Гэта такі мне быў пінок пад зад, што час не толькі займацца інфармацыйнай працай у інтэрнэце, але і падумаць пра новыя муралы".

Лідар вулічных мастакоў Алег Ларычаў затрыманы, яго будуць судзіць
Сацыяльныя графіці ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі