Сябар праўлення Yara: за футболку "Аякса" вас у Беларусі неадкладна арыштуюць

"Аяксу" лепш у Беларусь не ездзіць
"Аяксу" лепш у Беларусь не ездзіць

"Калі вы заўзееце за "Аякс" (ці іншую каманду з падобнымі колерамі) і апранеце яе футболку, калі ваша каманда гуляе на выездзе з беларускай камандай, вас арыштуюць за тое, што вы носіце яе на вуліцах Беларусі. Задумайцеся пра гэта на секунду", — такі твіт напісаў Гейр Сундбё (Geir O. Sundbø), сябар праўлення нарвежскай Yara International — аднаго з асноўных партнёраў "Беларуськалія".

Справа ў тым, што клуб з Нідэрландаў знакаміты сваёй бела-чырвонай формай. А беларускі суд нядаўна аштрафаваў дзяўчыну за тое, што яна гуляла ў белых штанах з чырвонай палоскай.

Пратэстоўцы "Беларуськалія" рэгулярна ўказваюць нарвежскай кампаніі на парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў Беларусі, і на звальненне пратэстуючых рабочых. Пад ціскам Yara адміністрацыя беларускага прадпрыемства нядаўна заявіла, што гатовая прыняць назад звольненых страйкоўцаў.

Аднак страйкоўцы заявілі ў адказ, што не будуць весці перамоваў з кіраўніцтвам "Беларуськалія", пакуль не будуць выкананыя іх патрабаванні.

Член правления Yara: за футболку "Аякса" вас в Беларуси немедленно арестуют
Гейр Сундбё / yara.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі