Вы тут

Гардон апублікаваў старое інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч

Святлана Алексіевіч / tut.by

Пісьменніца Святлана Алексіевіч дала інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, які за апошні год таксама пагутарыў з Аляксандрам Лукашэнкам і Святланай Ціханоўскай.

У інтэрв'ю Алексіевіч распавядае аб сваім бачанні сітуацыі ў Беларусі, пра Лукашэнку і Пуціна, аб тым, як яе выратавалі "бандэраўцы" і, вядома, пра літаратуру.

Менш чым за дзень відэа інтэрв'ю паглядзелі амаль 80 тысяч чалавек.

АБНОЎЛЕНА. Гардон апублікаваў старое інтэрв'ю, запісанае яшчэ ў 2016 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.