Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла пандэмію каранавіруса

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла пандэмію каранавіруса

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ў свеце пандэмію каранавіруса COVID-19. Пра паведамляецца Твітар-акаўнце СААЗ.

Нагадаем, што, паводле апошніх звестак, у свеце зарэгістравана больш за 121 тысячу пацверджаных выпадкаў захворвання. Ад наступстваў каранавіруса памерлі 4373 чалавекі, больш за 66 тысяч вылечыліся. 

У Беларусі зафіксаваныя 12 выпадкаў заражэння каранавірусам — у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне. Першых трох чалавек, якія вылечыліся ад яго, медыкі плануюць выпісваць на гэтым тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі