Суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай зрабілі закрытым

Суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай зрабілі закрытым

Суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай зрабілі закрытым. Яе калегі пішуць, што ў судовую залу не пусцілі нават яе бацьку.

Працэс над Ірынай Слаўнікавай пачаўся сёння ў Гомельскім абласным судзе. Журналістка знаходзіцца за кратамі з кастрычніка 2021 года. Яе вінавацяць у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання", за гэта Ірыне пагражае да 7 гадоў зняволення. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Фактычна, адзіная "віна" Слаўнікавай — супраца з тэлеканалам, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі