Стрэлілі ў сабаку, збілі мужа — жонка інкасатара “Белгазпрамбанка" аб затрыманні

Адзін з затрыманых у пачатку верасня інкасатараў “Белгазбрамбанка” — хутчэй за усё Ян Папковіч, піша “Медыязона”. Журналісты паразмаўлялі з яго жонкай Настай і высветлі, як праходзіла затрыманне.  

Па словах Насты, 3 верасня яны планавалі з’ехаць у Польшу, дзе жыве старэйшы брат Яна Станіслаў. Напярэдадні Ян звольніуўся. Але за дзень да ад’езду да іх прыйшлі сілавікі — двое былі ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматамі, яшчэ чатыры чалавекі ў чорнай форме. Сабака Папковічаў (у іх пітбуль) пачаў брахаць. 

“Ён не нападае, ён проста спалохаўся і пачаў гаўкаць. І яны страляюць у сабаку. У мяне муж забірае сабаку, каб ён не пабег на іх, і кладзецца на яго. Сілавікі страляюць ужо другі раз, у мужа”, — расказвае Наста. Стрэл быў міма. Яну дазволілі вынесці сабаку на балкон. 
 

У мужа і жонкі забралі тэлефоны. Яна, па словах Насты, білі. “Яны яго вельмі доўга білі. Мне пагражалі, але не чапалі. У мужа засталіся дзеці ад першага шлюбу, якія жылі з былой жонкай. Але яны думалі, што гэта мае дзеці і абяцалі забраць іх у прытулак, а мяне пасадзіць на дзесяць гадоў”, — расказывае яна.  Пасля ператрусу іх адвезлі ў частку ўнутраных войскаў на Маякоўскага. Дзяўчыне сказалі чакаць у альтанцы на вуліцы і рыхтавацца да размовы. Мужа яна пабачыла, калі яе завялі праз пэўны час у будынак. 

“Ён ляжаў на падлозе ў кайданках. Мяне завялі ў іншы кабінет. Там следчы кажа: "Ну расказвай, як вы збіраліся ехаць ва Украіну?", — кажа Наста. Яна спрабавала патлумачыць, шта яны збіраліся у Польшчу, што там родныя, і што іх нават ужо занеслі у дамову арэнды дома. У выніку Насту адпусцілі, а Ян апынуўся у СІЗА КДБ. Затрыманы быў і яго другі брат Алесь

Чаму іх затрымалі, а адкуль узялася версія пра Украіну, дзяўчына не ведае. Ёсць толькі здагадка. “Да хлопца, у якога мы жылі, на працу на завод прыйшлі кадэбэшнікі і пачалі ўсіх правяраць. І яму сказалі, маўляў, здай каго-небудзь, інакш мы цябе прыцягнем за пратэсты ў 2020-ым. Ну і вось ён сказаў, што ў мяне ёсць сябар, які ў мяне жыве, ён хадзіў на пратэсты, а цяпер збіраецца з'язджаць у Польшчу”, — выказвае здагадку Наста. А яе Ян — былы спецназавец, яго не раз клікалі працаваць у сілавыя службы, а ён усе гэтыя гады працаваў інкасатарам. “Чалавек, які ўмее страляць. Ён у мяне выступаў на спаборніцтвах па боксе. Поўны пакет пагроз. А яшчэ збіраўся з'язджаць”, — мяркуе Анастасія Папковіч. 

Нагадаем, у пачатку верасня ў  "Белгазпрамбанку" былі затрыманы і як мінімум дзесяць інкасатараў. Работнікі банка тады распавядалі “Зеркалу”, што іх затрыманне можа быць звязана з абразай Лукашэнкі ва ўнутраным чаце інкасатараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.