Статыстыка на 26 ліпеня: у Беларусі +130 пацверджаных выпадкаў COVID-19

Жанчына ў ахоўнай масцы / Reuters published by Euroradio
Жанчына ў ахоўнай масцы / Reuters published by Euroradio

Па стане на 26 ліпеня ў Беларусі пацверджана 67132 выпадкі COVID-19. 130 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі больш за два тыдні застаецца ніжэй за 200.

Паводле статыстычных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, паправіліся і выпісаныя з лякарняў 60425 пацыентаў (+333). За час пандэміі памерлі 534 пацыенты з пацверджаным COVID-19 (+4 за суткі).

Калі верыць Міністэрству аховы здароўя, у Беларусі за дзень праведзена 9735 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Усяго з пачатку пандэміі было праведзена 1251359 тэстаў на COVID-19.

Нам па-ранейшаму не паведамляюць, колькі тэстаў планава і па патрабаванні праведзена дактарам і супрацоўнікам праваахоўных органаў, колькі — паўторна, пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі