Рашэнні ўладаў і санкцыі, да якіх яны давялі Беларусь, руйнуюць магчымасці займацца бізнесам. Адну за адной: банкаўская сфера, лагістыка, IT. Адносна добра адчуваюць сябе тыя, хто працягвае карыстацца дзяржаўнай падтрымкай (хаця гэта і бізнесам не назавеш).
Што адбываецца з беларускім бізнесам? На што разлічваюць тыя, хто застаецца ў Беларусі? Як адаб'ецца на эканоміцы татальная рэлакацыя айцішнікаў? Абмяркоўваем усё гэта з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.