Старшыню Салігорскага райвыканкама затрымалі за карупцыю

Старшыню Салігорскага райвыканкама затрымалі за карупцыю

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на старшыню Салігорскага райвыканкама Алега Паскробку, паведамляе прэс-служба ведамства ў Telegram-канале.

Міліцыянты затрымалі чыноўніка 17 чэрвеня па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве. Гаворка ідзе пра перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

Паведамляецца, што злачынства адбылося, калі Паскробка працаваў на папярэдняй пасадзе. 

Як удакладняе сайт Салігорскага райвыканкама, да прызначэння на пасаду старшыні райвыканкама Паскробка быў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі