Старшыня ЦВК: Найхутчэй кандыдаты аб'ядноўваюць сілы вакол аднаго

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына канстатуе змяншэнне колькасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - людзі працягваюць дабраахвотна здымацца з выбараў.
Ярмошына прапанавала сваю версію гэтага працэсу:

"Найхутчэй кандыдаты аб'ядноўваюць сілы вакол аднаго. Зусім верагодна, што так і адбываецца".


Аднак старшыня ЦВК не ўдакладніла, вакол каго ідзе гэтае "аб'яднанне" - вакол прадстаўнікоў улады ці дэмакратычных сілаў.

Лідзія Ярмошына адзначыла ў інтэрв'ю Еўрарадыё, што "галоўная падзея тыдня" - гэта паўтор тэле- і радыёвыступленняў кандыдатаў у дэпутаты, які будзе ісці ў рэйтынгавы час - з 19 да 20 гадзінаў. А з наступнага аўторка ўжо пачынаецца датэрміновае галасаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі