Стала вядома пра яшчэ адну смерць пацыента з каранавірусам у Мінску

Стала вядома пра яшчэ адну смерць пацыента з каранавірусам у Мінску

Яшчэ адзін пацыент з каранавірусам памёр у Мінску. Пра гэта ў сацсетках паведамілі яго блізкія. Па іх звестках, смерць наступіла 3 красавіка ў 17:30. 

60-гадовы мужчына 17 сакавіка быў шпіталізаваны ў 3-ю гарадскую лякарню, адкуль яго перавялі ў інфекцыйны шпіталь. Там ён з 23 сакавіка знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

27 сакавіка сваякам паведамілі, што тэст на каранавірус у мужчыны даў станоўчы вынік. 

Акрамя мужчыны каранавірус пацвердзіўся ў яго сястры. 

Паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, па стане на раніцу 3 красавіка памерлі чатыры чалавекі з каранавірусам.

Па афіцыйнай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, на 8:00 3 красавіка ў Беларусі памерлі чатыры чалавекі з каранавірусам. Яшчэ ўдзень 3 красавіка Аляксандр Лукашэнка распавядаў журналістам, што на вентыляцыі лёгкіх у Беларусі знаходзяцца 16 чалавек, "і то яны не праблемныя".

Стала вядома пра яшчэ адну смерць пацыента з каранавірусам у Мінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі