Вы тут

Спявачка Граймс за 20 хвілін зарабіла амаль 6 мільёнаў долараў

Граймс / twitter.com/Grimezsz

Канадская спявачка Граймс за 20 хвілін зарабіла 6 мільёнаў долараў, паведамляе meduza.io. Яна прадала на аукцыёне лічбавыя малюнкі і відэа (калекцыя мае назву "WarNymp") у выглядзе NFT-токенаў — гэта новы тып лічбавых актываў.

Малюнкі і відэа спявачка стварала разам са сваім братам, лічбавым мастаком Макам Бушэрам. Адзін з відэаролікаў каштаваў 389 тысяч долараў. Частку грошай Граймс збіраецца пералічыць на дабрачыннасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.