Справу супраць палітзняволенай Сафіі Сапега зарэгістравалі ў судзе Масквы

Сафія Сапега / БЕЛТА
Сафія Сапега / БЕЛТА

Справу супраць беларускай палітзняволенай Сафіі Сапега 27 красавіка зарэгістравалі ў Прэсненскім раённым судзе Масквы, паведамляе @mediazona_by. Расіянку збіраюцца перадаць з Беларусі ў РФ, дзе яна будзе працягваць адбываць свой тэрмін пакарання. У РБ Сапега была асуджана на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму за "распальванне варажнечы" і "незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці". Выданне адзначае, што паколькі ў расійскім Крымінальным кодэксе няма аналага другога артыкула, на сайце суда пазначылі артыкул "аб перавышэнні паўнамоцтваў прыватным дэтэктывам або работнікам прыватнай ахоўнай арганізацыі пры выкананні імі сваіх службовых абавязкаў". Катэгорыя справы пазначаная як "перадача грамадзяніна замежнай дзяржавы, асуджанага да пазбаўлення волі, для адбыцця пакарання ў дзяржаве, грамадзянінам якой ён з'яўляецца".

Сафія Сапега — грамадзянка Расіі, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Яе затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Яе абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі". Прысуд быў агучаны ў траўні 2022-га. У памілаванні ўлады РБ ёй адмовілі. КДБ унёс імя Сапега ў "тэрарыстычны спіс". Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Беларусь пагадзілася перадаць Сафію Сапега ў Расію толькі ў красавіку сёлета. Яна чакае экстрадыцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі