СМІ: БАТЭ можа вярнуць Аляксандра Гутара

СМІ: БАТЭ можа вярнуць Аляксандра Гутара

БАТЭ можа вярнуць Аляксандра Гутара, які ў апошнія гады выступае за мінскае "Дынама". Кандыдатуру былога брамніка барысаўчан разглядаюць, як замену Сяргею Чэрніку, які мае шанцы з'ехаць у Францыю, у "Нансі". Пра гэта піша by.tribuna.com.

Раней разглядаліся кандыдатуры брамнікаў Андрэя Гарбунова і Андрэя Клімовіча, але ад іх, з розных прычын, вырашылі адмовіцца. Таксама згадваўся і Сяргей Верамко, былы брамнік БАТЭ (з каманды ён з'ехаў ва Украіну ў 2011-м). Аднак яму сёлета споўніцца 34 гады.

Гутару 27 гадоў. У 2013-м ён у аднабаковым парадку разарваў кантракт з БАТЭ і перайшоў у мінскае "Дынама". Арбітражны суд у Лазане пастанавіў, што брамнік мусіць выплаціць барысаўчанам 230 тысяч долараў. У Аляксандра Гутара дзейны кантракт з "Дынама" да канца года. Калі ж БАТЭ сапраўды захоча яго бачыць у сваім складзе яшчэ падчас бягучага сезону, то давядзецца за трансфер выплаціць мінскім дынамаўцам кампенсацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі