Мінчука, які ўдарыў аператара "Беларусь 1", будуць судзіць па двух артыкулах

Скрыншот відэа тэлеканала​
Скрыншот відэа тэлеканала​

Следчы камітэт расследаваў крымінальную справу ў дачыненні да 52-гадовага не працуючага мінчука, які ўдарыў аператара дзяржаўнага тэлеканала.

Як сцвярджаюць у ведамстве, 25 кастрычніка мужчына прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, тым, што адбывалася на праспекце Пераможцаў у Мінску. "Акрамя таго, абвінавачаны разам з неўстаноўленымі асобамі выйшаў на праезную частку, заблакаваўшы тым самым транспартныя камунікацыі. Акрамя гэтага, падчас удзелу ў беспарадках ён з хуліганскіх меркаванняў ужыў гвалт у дачыненні да аператара адной з дзяржаўных тэлекампаній".

Па словах ведамства, яны правялі расследаванне: дапыталі абвінавачанага, пацярпелага і сведак. Абвінавачаны, дарэчы, заявіў на допыце, што пайшоў на вуліцу з-за заклікаў ў "розных інтэрнэт-рэсурсах". Прыбыў на праспект Пераможцаў мэтанакіравана.

У выніку мінчуку прад'яўлена абвінавачанне па двух артыкулах КК Рэспублікі Беларусь: "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне работы транспарту" і "Хуліганства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі