СК не пацвярджае затрыманне падазраваных у "дзедаўшчыне" ў Печах

Фота: ex-press.by
Фота: ex-press.by

Удзень 12 кастрычніка “Наша Ніва” паведаміла пра затрыманне дваіх сяржантаў з вайсковай часці, у якой знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. Следчы камітэт, які пачаў па факце смерці Коржыча справу аб нестатутных адносінах, не пацвярджае гэтую інфармацыю.

"Інфармацыя, заяўленая Следчым камітэтам раней, пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце гібелі вайскоўца з'яўляецца актуальнай. Як толькі будуць прынятыя працэсуальныя рашэнні — адразу ж праінфармуем", — пракаментавала Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Яна ўдакладніла, што пад працэсуальнымі рашэннямі разумеюцца не толькі затрыманні і т.п., але ўсе значныя дзеянні пры расследаванні справы.

"Папярэдняе расследаванне даручана следчай групе, якая актыўна працуе і правярае ўсе версіі, высвятляе абставіны, якія папярэднічалі таму, што адбылося, — дадала Таццяна Беланог. — Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь".

Сёння ж пра тое, што адбылося ў Печах, выказалася Міністэрства абароны. "У выпадку выяўлення ва ўстаноўленым законам парадку асобаў, вінаватых у смерці вайскоўца Коржыча А.А., яны абавязкова будуць прыцягнуты да адказнасці", — абяцае ваеннае ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі