Сіноптыкі: зіма прыйдзе ў Беларусь бліжэй да пятніцы

Еўрарадыё
Еўрарадыё

Сіноптыкі Белгідраметцэнтра прагназуюць, што ўвечары ў чацвер, 6 лютага, з паўночным ветрам у Беларусь пачне паступаць халоднае арктычнае паветра. Калі па заходняй частцы краіны тэмпература паветра застанецца ў раёне 0 градусаў, то ў цэнтры і па ўсходняй палове Беларусі тэмпература панізіцца аж да -9 градусаў.

Так, у Віцебску, Гомелі, Мінску і Магілёве ў ноч на чацвер чакаецца ад -6 да -9 градусаў, а днём у пятніцу — ад -3 да -6 градусаў. Перад пахаладаннем у чацвер чакаецца мяцеліца, так што не выключана, што беларусы ўсё-такі ўбачаць у гэтым годзе сапраўдную зіму.

У карысць гэтага прагнозу кажа і інфармацыя ад расійскіх сіноптыкаў, якія прагназуюць пахаладанне на еўрапейскай частцы Расіі ўжо з аўторка і сапраўдныя маразы да -15 градусаў у Маскве да суботы.

Синоптики: зима придёт в Беларусь к пятнице
Прагноз надвор`я ў Гомелі на наступны тыдзень / Скрыншот з сайта pogoda.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі