Сіноптыкі абвясцілі на 3 лютага аранжавы ўзровень небяспекі

unsplash.com
unsplash.com

Беларускі гідраметцэнтр абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на вечар нядзелі і ноч на панядзелак. Сіноптыкі чакаюць у вячэрнія і начныя гадзіны ўзмацнення заходняга ветру на большай частцы краіны парывамі да 15-20 м/с.

У панядзелак ў Беларусі чакаецца пахаладанне. Тэмпература паветра ў Віцебску апусціцца да +1..+ 3 градусаў днём, у Мінску і Магілёве будзе +2..+ 4 градуса, у Гродне, Брэсце і Гомелі будзе +3..+ 5 цяпла. Невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу чакаюцца па паўночным усходзе і ўсходзе Беларусі. Парывісты заходні вецер захаваецца і днём 3 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі