Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

Аляксей Хлястоў заняты на карпатарывах з 25 па 31 снежня, а таксама на Раство ― 6-7 студзеня, прычым грае па некалькі канцэртаў у дзень. Аднак спявак абураны тым, што ў сувязі з падзеннем коштаў на выступы расійскіх артыстаў, беларускія заказчыкі часта ігнаруюць прадстаўнікоў айчыннай эстрады, аддаючы перавагу іх усходнім калегам. У крайнім выпадку ― кавер-бэндам, якія выступаюць за невялікія грошы. А беларускія эстраднікі часта застаюцца "за бортам".

Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

"Так, я запатрабаваны артыст. Але калі параўнаць цяперашнюю занятасць з тым, што было тры гады таму ― колькасць працы ўвесь час зніжаецца, ― прызнаецца Хлястоў.Прычым, я, як прадзюсар і інвестар, вельмі гнутка працую з кліентам. Калі ёсць добрыя заказчыкі, якія даюць у год ад пяці магчымасцяў выступіць, натуральна, што коштавая палітыка да іх будзе больш лаяльнай. На Новы год я кошты не ўздымаю, не раблю гэтага ўжо другі год, каб заказчыкі бачылі, што я не хапуга, я працую на будучыню, разумеючы, што агульнакрызісны час уплывае абсалютна на ўсё".

Вядучы Дзмітрый Шунін, як і Хлястоў, ідзе на кампрамісы з заказчыкамі, дзе можна ― гандлюецца.

"Сітуацыя істотна змянілася: заказчыкі ў 50 выпадках са ста адмаўляюцца ад правядзення мерапрыемстваў, а калі і праводзяць іх ― то ў вельмі уцэненым варыянце. Усё стала таннейшым у два разы, адпаведна і карпаратываў сёлета вяду ў два разы менш, чым у мінулым годзе", ― дзеліцца назіраннямі Шунін.

Рэцэпт паспяховага святочнага сезону ад гурта "Дразды", у якога, між іншым, карпаратывы распісаныя на цэлы месяц, просты: не сядзець на канапе і не чакаць, калі табе нехта патэлефануе, а рэкламаваць сябе і пагаджацца нават на 300 долараў: яны што, могуць быць лішнімі?

"Працаваць даводзіцца больш і за крыху меншыя грошы, ― аналізуе сітуацыю Карпанаў. ― З іншага боку, можна сядзець і чакаць выгаднай працы. Я быў маладзейшым і таксама сядзеў, думаў: "Ды пайшлі вы ўсе, вось мой кошт!". Але трэба быць гнуткім. Крызіс скончыцца, а рынак застанецца. І калі ты "здох", на тваё месца прыйдуць новыя, маладыя і таленавітыя. Я ў свой час смяяўся з Саладухі, якога запрашалі выступіць, а ён пытаў: "А колькі ў вас ёсць грошай?". Але гэта пазіцыя дасведчанага артыста: калі ты не заняты, забірай 300 долараў, ідзі, не ўключай зорку".

Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

Але не ўсе музыкі гатовыя граць за 300 долараў. Напрыклад, вядомы мінскі кавер-бэнд TOP GUN, у лідарах якога колішні вакаліст гурта Neo Вадзім Касалапаў, заняты ў бліжэйшыя дні толькі двойчы: праз дзень і на сам Новы год. І не вельмі засмучаны з гэтай нагоды. Прычына ― высокі кошт калектыву, які "збіваць", па-першае, не цікава, а па-другое, "як растлумачыць тым, хто цябе набыў за дзве тысячы, што для другога ты каштуеш 700?"

"Трымае" кошты Зміцер Вайцюшкевіч, які прадае "эксклюзіўны тавар". Прынцыпова не гандлюецца і "Крамбамбуля". Магчыма, з-за гэтага карпаратываў у Лявона Вольскага сёлета не шмат.

"Безумоўна, мы не пагаджаемся на 300 баксаў, ― смяецца Лявон Вольскі. ― Нас шмат чалавек у гурце і вялікія патрабаванні па апаратным райдары. Да таго ж у нас ёсць пэўны кошт, і ён у гэты крызісны перыяд далёка не ўсіх задавальняе. Але зніжаць яго няма сэнсу: усе музыкі досыць занятыя, а збірацца дзеля таго, каб атрымаць па 20 баксаў ― навошта?".

Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

Адпачываюць сёлета ад карпаратываў Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская: было некалькі "млявых" прапановаў, але яны не адпавядалі коштам артыстаў. У выніку пара паехала на гастролі па Расіі. Не могуць пахваліцца навагоднім чосам і Neuro Dubel:

"Мы звычайна граем карпаратывы летам. Былі летам прапановы ад вядомых фірм, якія грошы ніколі не лічылі. Але яны былі настолькі смешнымі! Нават у Шаркаўшчыне прапановы бываюць больш смачнымі, чым у буйных кампаній. У нас ёсць пэўная такса, ніжэй за яе мы ніколі не апускаемся, бо яна і так даволі нізкая".

Па назіраннях кіраўніка Lipnitsky Show Orchestra Аляксандра Ліпніцкага, многія заказчыкі сёлета доўга ацэньваюць свае фінансавыя сілы і "замаўляюць" музыку літаральна ў апошні момант. Сам Аляксандр паскардзіцца на адсутнасць попыту свайго калектыву не можа: снежань у музыкаў карпаратывамі распісаны.

Сапраўдным “чосам” можа ганарыцца і Аляксандр Саладуха: 18 снежня “кароль" беларускай эстрады грае адразу чатыры навагоднія карпаратывы. Саладуха распачаў сезон "ёлак" яшчэ тыдзень таму і працягне яго да 15 студзеня. Спявак прызнаецца, што ў шчыльным графіку мае і "акенцы", але часцей выступае па два-тры разы ў дзень, у тым ліку і ў саму Навагоднюю ноч. Кажа, што ў гэтым годзе колькасць карпаратываў вырасла. Магчыма, таму што артыст не саромеецца вар'іраваць кошты ў залежнасці ад сітуацыі:

Шоумэн Дзмітрый Шунін: Карпаратываў сёлета ў два разы менш, чым летась

"Летась у мяне было 10 карпаратываў, а сёлета ― 15-18. І тое, я яшчэ адмовіўся: Расія клікала, але не атрымалася, бо даты былі занятыя выступамі ў Беларусі. Але запрасілі расіяне, якія будуць гуляць тут. Пры чым, калі яны даведаліся кошт, схапіліся за галаву: маўляў, думалі, што давядзецца плаціць мінімум палову ганарару Стаса Міхайлава, бо артыст такога ўзроўню, як Саша Саладуха, не можа каштаваць менш", ― рэзюмуе поп-кароль.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі