Вы тут

Шэсць чалавек паўторна заразіліся каранавірусам ў Вілейскім раёне

Мінская аптэка / Еўрарадыё

У Вілейскім райвыканкаме сабраўся аператыўны штаб па кантролі за сітуацыяй, звязанай з распаўсюджваннем ккаранавіруса Падчас сустрэчы былі агучаны вось такія лічбы: па стане на 30 кастрычніка ў Вілейскім раёне ачунялі і выпісаныя 668 чалавек, 133 чалавекі хварэюць у цяперашні час, 6 з іх захварэлі паўторна. Медыцынскія назіральнікі кажуць, што ў перыяд другой хвалі COVID-19 больш за ўсіх хварэюць людзі ва ўзросце ад 55 да 59 гадоў.

Спецыялісты паведамляюць, што пасля вакацый у школах будуць арганізаваны прапускны фільтр, замеры тэмпературы; таксама будуць праводзіцца дэзінфекцыя і рэгулярная вільготная ўборка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.