Серэна Уільямс перамагла старэйшую сястру ў фінале Australian Open

Серэна Уільямс перамагла старэйшую сястру ў фінале Australian Open

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс у фінале Australian Open перамагла сваю старэйшую сястру Венус і выйграла 23 тытул на турнірах “Вялікага шлема”. Сёстры Уільямс правялі двухсэтавы матч з лікам 6:4, 6:4 на карысць Серэны.

Гэтай перамогай 35-гадовая тэнісістка пабіла колішні рэкорд немкі Штэфі Граф, якая за сваю кар’еру заваявала 22 тытулы на гэтых турнірах. Што да выйгрышаў на Australian Open, то Уільямс здабыла ўжо 7 тытул.

Цяпер Серэна Уільямс вернецца на першы радок рэйтынгу WTA і змясціць з лідарскай пазіцыі немку Ангеліку Кербер, якая на сёлетнім турніры ў Мельбурне дабралася толькі да 1/8 фіналу.

Сярод беларускіх тэнісістак Australian Open двойчы выйгравала Вікторыя Азаранка — у 2012 і 2013 гадах. У 2016 годзе сярод юніёрак тут перамагла беларуска Вера Лапко. Азаранка таксама выйгравала ў Мельбурне юніёрскія спаборніцтвы ў 2005 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі