Сасновіч прайграла ў другім крузе US Open

Сасновіч прайграла ў другім крузе US Open

29 жніўня Аляксандра Сасновіч прайграла ў другім крузе US Open. Яе паядынак з Унс Джабір з Туніса мусіў адбыцца яшчэ ў сераду, але быў перанесены з-за дажджу. Сёння Сасновіч прайграла ў трох сэтах — 6:3, 4:6, 2:6. Матч працягваўся амаль дзве гадзіны.

Паражэнне нечаканае. Беларуска — 46-я ракетка свету, яе саперніца — 62-я.

У адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату ЗША працягвае выступаць беларуска Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі