Салісту “Беларускіх песняроў” Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну

Салісту “Беларускіх песняроў” Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну

Дзяржаўная памежная служба Украіны забаранаіла грамадзяніну Беларусі праезд на сваю тэрыторыю.

Мяркуючы па відэа, гэта саліст гурта “Беларускія Песняры” Валерый Дайнека. 31 студзеня прыляцеў у аэрапорт “Барыспаль”, але сутыкнуўся з праблемамі на памежным кантролі.

Па звестках украінскіх памежнікаў, улетку 2020 года ён “незаконна, парушаючы парадак ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, наведаў паўвостраў Крым”. Спявак пацвердзіў, што лятаў у Крым, каб паўдзельнічаць у журы фестывалю. 

Цяпер спеваку на тры гады забаронены ўезд ва Украіну. Бліжэйшым рэйсам яго адправілі назад у Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі