Саладуха — пра мабілкі ў школьнікаў: на перапынках можна затэлефанаваць бацькам

Саладуха — пра мабілкі ў школьнікаў: на перапынках можна затэлефанаваць бацькам

Заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха не лічыць магчымым абмежаваць для школьнікаў карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Пра гэта спявак заявіў у каментары агенцтву "Мінск-Навіны"

З ідэяй абмежаваць выкарыстанне мабільнікаў у навучальных установых выступіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. За бяспеку ў школах Мінадукацыі ўзялося пасля трагедыі ў Стоўбцах, дзе вучань забіў настаўніцу і школьніка.  

Каментуючы гэтую ідэю, Аляксандр Саладуха зазначыў, што на ўроках працэсу адукацыі нічога перашкаджаць не павінна. "А вось на перапынках у школьнікаў павінна быць магчымасць пагутарыць з бацькамі — патэлефанаваць ці напісаць у тым жа Viber. Падзяліцца навінамі, распавесці, як прайшоў урок. Цалкам абмежаваць школьнікаў ад мабільных тэлефонаў, як бы нам ні хацелася, не атрымаецца. Сёння нават першаклашкі ўсе як адзін з гаджэтамі", — канстатаваў спявак. 

Ён параіў толькі бацькам малодшых школьнікаў купляць дзецям самыя звычайныя тэлефоны, а не супернаварочаныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі