Сацыёлагі: У Беларусі сталі менш давяраць расійскім СМІ

Сацыёлагі з Беларускай аналітычнай майстэрні (ёю кіруе доктар сацыялагічных навук, прафесар Андрэй Вардамацкі) ў снежні зафіксавалі рэзкі рост даверу да незалежных беларускіх СМІ. Калі ў лістападзе цалкам ім давяралі 13,5% апытаных, дык у снежні ўжо 18,8%. За месяц колькасць тых, хто часткова давярае незалежным СМІ, вырасла на 12,4%, а тых, хто ім не давярае, стала менш на 6,5%.

Што да беларускіх дзяржаўных СМІ, дык цалкам ім давяраюць 19,2% апытаных (у лістападзе было 26,2%). Затое стала больш тых, хто давярае часткова — 54,8% (у лістападзе — 45,3%). Колькасць тых, хто цалкам не давярае дзяржаўным СМІ амаль не змянілася.

Істотна зменшылася колькасць тых беларусаў, хто цалкам давярае расійскім СМІ — з 22,7% да 11,8.

Рост даверу да незалежных СМІ можа быць звязаны з аб'ектыўным інфармаваннем пра эканамічную сітуацыю ў краіне і фінансавы крызіс на фоне маніпулявання інфармацыяй у беларускіх дзяржаўных і расійскіх СМІ, адзначае "Наша ніва".

Фота: Fotolia, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі