Сабор Парыжскай Божай Маці пасля пажару (фота)

Сабор Парыжскай Божай Маці пасля пажару (фота)

Сабор Парыжскай Божай Маці (сабор Нотр-Дам) гарэў каля дванаццаці гадзін. Абваліліся шпіль і дах храма, згарэлі драўляныя канструкцыі, аднак асноўныя канструкцыі ўдалося выратаваць. Пажарныя сочаць за тым, каб узгаранне не аднавілася. Мяркуецца, што прычынай пажару маглі стаць рэстаўрацыйныя працы.

Сабор Парыжскай Божай Маці — каталіцкі храм, помнік архітэктуры сусветнага значэння, адзін з сімвалаў Парыжа. Ён быў пабудаваны ў XII-XIV стагоддзях і ў далейшым неаднаразова перабудоўваўся. Пажар назвалі культурнай катастрофай. Частку прадметаў мастацтва ўдалося выратаваць. Цяпер храм чакае аднаўленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі