Вы тут

Сабаленка апусцілася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу

Арына Сабаленка / tennishead.net

Арына Сабаленка апусцілася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу. Дагэтуль беларуская тэнісістка была чацвёртай ракеткай свету. Прычынай гэтага стала правальная гульня на турніры ў Мадрыдзе.

Вікторыя Азаранка была на 17-м месцы, цяпер займае 16-е. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 50-ы радок у рэйтынгу WTA.

Першай ракеткай свету застаецца Іга Свёнтак з Польшчы.

У тэнісістаў-прафесіяналаў лідарам рэйтынгу застаецца серб Новак Джокавіч. Беларус Ілля Івашка апусціўся з 48-га на 50-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.