СААЗ зафіксавала першую смерць ад каранавіруса 2019-nCoV за межамі Кітая

На Філіпінах людзі масава скупляюць медыцынскія маскі / Reuters
На Філіпінах людзі масава скупляюць медыцынскія маскі / Reuters

На Філіпінах памёр ад новага каранавіруса 2019-nCoV 44-гадовы пацыент з цяжкай формай пнеўманіі, які прыехаў з кітайскага Уханя. Пра гэта паведамілі ў філіпінскім офісе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Па даных мясцовых медыкаў, мужчына прыехаў з эпіцэнтра распаўсюджвання віруса 2019-nCoV 21 студзеня. Разам з ім прыехала 38-гадовая жанчына, якая цяпер знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Афіцыйны прадстаўнік філіпінскага мінздароўя Франсіска Дзюк III распавёў, што за некалькі дзён да смерці стан пацыента з Уханя быў стабільным і з'явіліся прыкметы яго паляпшэння, але затым за суткі яму раптам пагоршала, і мужчына памёр.

Па апошніх звестках, ад новага каранавіруса 2019-nCoV памерла 305 чалавек, а паправіліся 340. Заражэнне 2019-nCoV пацверджана ў амаль 15 тысяч чалавек, пераважная большасць знаходзіцца ў Кітаі.

За межамі Кітая новы каранавірус выяўлены ў больш чым 100 чалавек у 23 краінах і тэрыторыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі