Рыгора Кастусёва, у якога падазраюць анкалогію, часта трымаюць у ШІЗА

Рыгор Кастусёў / Еўрарадиё 

Рыгор Кастусёў / Еўрарадиё 

Палітвязня Рыгора Кастусёва, у якога ў зняволенні выявілі падазрэнне на анкалогію, шмат часу трымаюць у штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта паведаміў зяць палітыка Дзмітрый Антончык. "Пасля доўгага перапынку Рыгор Кастусёў звязаўся з роднымі. Стала вядома, што ён праводзіць шмат часу ў штрафным ізалятары", напісаў ён у сацсетках.

Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні з красавіка 2021 года. Яго судзілі разам з палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам, а таксама юрыстам Юрыем Зянковічам. Кастусёва абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" і прысудзілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.

Тым часам гэтым летам Вярхоўны суд Беларусі з падачы Мінюста ліквідаваў Партыю БНФ. У самой партыі на гэта заявілі, што рашэнне ВС не зможа спыніць рух грамадства да пашырэння нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, паколькі "немагчыма спыніць ідэю, час якой настаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі