Рыгор Кастусёў даслаў ліст паплечнікам: палітык не прызнае віну

Рыгор Кастусёў даслаў ліст паплечнікам: палітык не прызнае віну

Рыгор Кастусёў даслаў паплечнікам ліст з СІЗА. Гэта першы ліст, які сябры Партыі БНФ атрымалі ад яго больш чым за два месяцы зняволення.

Палітык абураецца, што дзяржаўныя тэлеканалы распаўсюджваюць інфармацыю, дзе Рыгор Кастусёў быццам бы прызнаецца ў абвінавачаннях. Ён адмаўляе сваю віну ў змове супраць Лукашэнкі. Пры гэтым больш за месяц справа знаходзіцца ў рэжыме чакання: “Цяпер поўнае зацішша” —  піша старшыня БНФ. 

Рыгор Кастусёў даслаў ліст паплечнікам: палітык не прызнае віну
Ліст Рыгора Костусева

З ліста палітыка вынікае, што напрацягу больш чым двух месяцаў за кратамі ён амаль не атрымліваў лістоў ці паштовак ад калег і аднапартыйцаў. Рыгор Кастусёў скардзіцца, што ўся інфармацыя пра падзеі ў Беларусі даходзіць да яго з вялікай затрымкай. 

Тым часам палітзняволены ведае пра затрыманне Рамана Пратасевіча — пра гэта ён прачытаў у газеце "Новы час", а таксама выказвае спачуванні з нагоды трагічнай смерці Вітольда Ашурка. 

Cправа "аб дзяржаўным перавароце" з'явілася 17 красавіка. Тады Лукашэнка заявіў, што палітолаг Аляксандр Фядута разам з Рыгорам Кастусёвым і юрыстам Юрасём Зянковічам спланавалі замах на яго і яго сыноў. У эфіры АНТ заявілі, што "пераварот змоўнікі планавалі здзейсніць летам гэтага года".

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка. Пад вартай у СІЗА КДБ ён знаходзіцца больш за два месяцы. Кастусёва абвінавачваюць у змове дзеля захопу дзяржаўнай улады.

Фігурантамі справы аб "замаху на Лукашэнку" сталі дзевяць чалавек. Чацвёра з іх знаходзяцца за кратамі: Вольга Галубовіч, Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў. Яшчэ  па справе праходзяць Зміцер Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка, Ігар Макар і Віталь Макаранка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі