Розніца да 300%. Чаму адрозніваюцца цэны на прадукты ў розных рэгіёнах Беларусі

Чаму адрозніваюцца цэны?

Чаму адрозніваюцца цэны? / @rubanau_collage

Распушчальная кава ў Магілёве на траціну даражэйшая, чым у Мінску, а цана на ягады ў Віцебску ў тры разы вышэйшая, чым у Гродне. Такія цэны запісваюць чыноўнікі для падліку інфляцыі: яны складаюць спісы прадуктаў і іх коштаў для Беларусі агулам і для асобных абласцей.

Разбежка ў цане на адны і тыя ж прадукты ў залежнасці ад вобласці можа дасягаць 300%. Еўрарадыё знайшло такія цэнавыя анамаліі і спытала ў эканаміста, адкуль бярэцца розніца ў цане.

 

Ікра даражэйшая ў Гомелі, а кава — у Магілёве

Усяго ў Белстата налічваецца 160 пазіцый харчовых тавараў. У большасці цэны калі і адрозніваюцца, то некрытычна. Але ёсць выключэнні.

Першымі кідаюцца ў вочы кукурузныя шматкі. Калі ў Брэсцскай вобласці кіло можна купіць за 7,97 рубля, то на Гомельшчыне за іх давядзецца аддаць больш за 12,5 рубля.

Цана жытняга хлеба ў Магілёўскай вобласці таксама выбіваецца ў параўнанні з астатнімі рэгіёнамі: 3 рублі за кіло, у той час як у Мінскай вобласці яго прадаюць за 2,46.

Кілаграм ялавічыны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях каштуе 7,5 рубля, у Мінску прыйдзецца выдаткаваць амаль 14.

Менш выгадна ў Мінску браць сала — 19,85 рубля. У Магілёўскай вобласці яно таннейшае на 6 рублёў.

Аматарам чырвонай ікры не рэкамендуем купляць яе на Гомельшчыне, тут кіло каштуе 183 рублі, што амаль на 20 рублёў больш, чым у сярэднім па краіне.

Плаўлены сыр значна даражэйшы ў Магілёве, чым у Гомелі: 19,47 супраць 15,27 рубля за кілаграм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі