Гродзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава выпусцілі з міліцэйскага пастарунку

Сёння міліцыянты правялі ператрусы ў працоўным офісе Сазонава на вуліцы Будзёнага ў Гродне і ў яго кватэры. Яны забралі камп'ютарныя блокі і праваабарончую літаратуру.

Вечарам Віктара Сазонава выпусцілі з міліцэйскага пастарунку. Там праваабаронцу паказвалі відэа, на якім відаць, што ён раздаваў улёткі. На яго склалі пратакол апытання.


Праваабаронца мяркуе, што яго абвінававяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі